Кіраўнік дзяржавы акрэсліў канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на стварэнне ў населеных пунктах рознага ўзроўню якасных умоваў для жыцця людзей.
Наведваючы гарадскі пасёлак Копысь, у якім ён нарадзіўся, Лукашэнка заслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці гэтага населенага пункта, адпаведныя даручэнні па якім даў у лістападзе 2016 года.
За гэты час у пасёлку уладкавалі інжынерна-транспартную інфраструктуру, уключаючы рэканструкцыю вулічна-дарожнай сеткі; стварылі новыя сацыяльныя, гандлёвыя, турыстычныя і спартыўныя аб`екты; правялі мадэрнізацыю дзейных прадпрыемстваў.
Пры гэтым, праінфармавалі Лукашэнку, мясцовыя органы ўлічвалі пажаданні жыхароў. Усе працы атрымалася правесці ў максімальна кароткія тэрміны, якасна і нядорага, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Пры гэтым, праінфармавалі Лукашэнку, мясцовыя органы ўлічвалі пажаданні жыхароў. Усе працы атрымалася правесці ў максімальна кароткія тэрміны, якасна і нядорага, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
"Яшчэ раз хачу для ўсіх падкрэсліць, што гэта не проста для паказухі мы робім. На самай справе мы хочам паказаць, якім чынам мы павінны ўладкаваць падобныя пасёлкі гарадскога тыпу, — заявіў Лукашэнка. — У нас іх, можа, 60-70 такіх пасёлкаў. Натуральна, іх трэба прывесці ў добры стан".
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што трэба дэталёва прадумаць ўладкаванне гэтых населеных пунктаў, параіцца з мясцовымі жыхарамі, але разам з тым абысціся без празмернасцяў. "Мы зрабілі адзін пасёлак. Усіх губернатараў сюды прывязём. З наступнага года ў кожнай вобласці два пасёлкі кожны год дастань і пакладзі.
Менавіта так, як тут у Копысі, мы іх павінны прывесці ў парадак. Тады мы замыкаем вертыкаль аднаўлення краіны, пра якую я казаў: Мінск, абласныя цэнтры, раённыя цэнтры (яны ўсе ў парадку, нават у Віцебскай вобласці), ніжэй ідзе аграгарадок (таксама ведаем, як рабіць), далей ідуць пасёлкі гарадскога тыпу і вёскі, дзе раней былі цэнтры аб`яднаных гаспадарак", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што да так званых неперспектыўных вёсак, на іх не будуць засяроджваць асноўныя намаганні, адзначыў Лукашэнка. Аднак калі знойдуцца людзі, якія захочуць заняцца іх добраўпарадкаваннем, гэта забараняецца не будзе. "Шмат у нас людзей, якія нарадзіліся там, у школу хадзілі і хочуць прывесці іх у парадак", — сказаў ён.
Таксама Лукашэнка лічыць неабходным адкрываць у невялікіх населеных пунктах вытворчасці, ствараючы працоўныя месцы для мясцовых жыхароў. Яны павінны адпавядаць лепшым сусветным стандартам. "Мы ўжо больш чым палову шляху ў гэтым плане прайшлі. Трэба скончыць гэты працэс", — даручыў кіраўнік дзяржавы.
У прыклад ён прывёў ААТ "Александрыйскае" — гэты вялікі сельскагаспадарчы холдынг аб`яднаў некалькі невялікіх гаспадарак. Недалёка ад яго плануецца стварыць яшчэ адну вытворчасць — ТАА "Купалаўскае". Паміж імі якраз і размясціўся пасёлак Копысь.
"Чаму тут перапрацоўку не зрабіць? А можа, у перспектыве мы аб`яднаем гэтыя два холдынгі ў адзін, і асноўная перапрацоўка апынецца ў Копысі. Гэта невялікія цэхі, у якіх будуць перапрацоўваць мяса, малако і гэтак далей", — дадаў Лукашэнка.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2017
Мінск, 7 ліпеня 2017