https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША працягнуў рост на біржы на першых таргах ліпеня


4 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0072 рубля (0,33%) і склаў 2,2071 рубля.

Курс долара вырас на 0,0029 рубля (0,15%) і склаў 1,9442 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0107 рубля (0,33%) і склаў 3,2812 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Пасля росту ў панядзелак нафта маркі Brent гандлюецца вышэй за 49,5 долара ЗША за бараль, але кошты паступова зніжаюцца.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 26,00 капейкі, склаўшы 59,2295 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2017
 
Дата публикации:04.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:724
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме