https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёў адзначае 750-годдзе


Святкаванні з нагоды Дня горада пачаліся 28 чэрвеня.
У апошнія чэрвеньскія дні ў абласным цэнтры адкрылася выстава "Магілёў вачыма гасцей", адбылася прэзентацыя каменных скульптур па выніках Міжнароднага пленэру па скульптуры ў камені "Каменная казка", быў арганізаваны канцэрт з удзелам папулярных беларускіх і расійскіх выканаўцаў, свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі стан", тэатралізаванае шэсце "Магілёў — наш гонар і наша любоў", арт-пляцоўка "Вялікая бард-рыбалка" і шэраг іншых культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Адной з найбольш запамінальных падзей стала свята нацыянальнай культуры ў этнаграфічным комплексе "Зялёны гай" 1 ліпеня.

Арганізатары мерапрыемства — валанцёры Цэнтра гарадскіх ініцыятыў — закапалі так званую "капсулу часу" прыкладна з 20 малюнкамі ўдзельнікаў свята. Адкапаць яе плануецца праз 50 гадоў.

"Мы хацелі зрабіць хатняе свята ў прыемнай атмасферы — у нас торт, свечкі, добрая кампанія. І ў нас узнікла ідэя, каб закласці капсулу з малюнкаў у "Зялёным гаі" ад усіх гасцей свята. Яны малявалі паштоўкі Магілёва. Хто адкрые гэту капсулу праз 50 гадоў — убачыць гэтыя паштоўкі, даведаецца, якім бачылі горад тыя, хто жыў у ім 50 гадоў таму", — адзначыў у каментары БелаПАН кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. Месца, дзе закапана капсула, будзе адзначана на камені, які актывісты ўстановяць у найбліжэйшы час у этнаграфічным комплексе.

Увечары 1 ліпеня ў гонар 750-годдзя Магілёва ў двух месцах горада былі наладжаны святочныя феерверкі: у 21.00 — на плошчы Леніна і апоўначы — на плошчы Славы. І калі першы доўжыўся пяць хвілін, то другі — паўгадзіны. Такі падарунак Магілёву зрабіў кітайскі горад Чанша, які ў сакавіку гэтага года падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Магілёўскай вобласцю.

2 ліпеня святкаванні ў Магілёве працягваюцца. Праходзіць XIV адкрытая гарадская спартакіяда інвалідаў "Залаты леў", адкрываецца аддзяленне аднаўленчага лячэння ў Магілёўскай бальніцы № 1, арганізаваныя канцэрты і тэатральныя выступленні.

3 ліпеня гарадскія мерапрыемствы будуць спалучацца са святкаваннем Дня Незалежнасці Беларусі. Раніцай на Буйніцкім полі плануецца мітынг, прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу краіны. На працягу дня ў горадзе пройдуць музычныя і забаўляльныя акцыі, канцэрт пад назвай "Наша зямля, наша Радзіма — Беларусь". Завершыць святкаванні салют, які будзе дадзены ў 23.00.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 2 ліпеня 2017
 
Дата публикации:02.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:963
 
Ключевые слова:
День города Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме