https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс валют


Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра на біржавых таргах.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0035 рубля (0,16%) і склаў 2,1683 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0055 рубля (0,28%) і склаў 1,9281 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,012 рубля (0,4%) і склаў 3,0259 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту знізіліся раніцай 27 верасня. Марка WTI стала танней на 38 цэнтаў і каштавала 45,55 долара за бараль пасля росту на 1,45 долара, або 3,3%, на мінулых таргах. Марка Brent упала ў кошце на 43 цэнты — да 46,91 долара за бараль пасля росту на 1,46 долара, або на 3,2%, на дзень раней.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 45,85 капейкі, склаўшы 63,6921 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2016
 
Дата публикации:27.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:550
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме