https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому..." адкрыецца ў Міністэрстве замежных спраў 20 чэрвеня


Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. 1984 год
Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 чэрвеня ў 15.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...", прымеркаванай да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўку адкрые намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына", - адзначыў Дзмітрый Мірончык. Дзмітрый Мірончык расказаў, што літаратурна-дакументальны выставачны праект "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому..." створаны паводле матываў аднайменнай апошняй прыжыццёвай кнігі пісьменніка.

"Аўтарамі фотаработ з`яўляюцца розныя людзі, у тым ліку малодшы сын пісьменніка - Васіль Быкаў, гісторык мастацтва, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, саветнік пасольства Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў і першы сакратар пасольства ў Чэхіі Андрэй Кухарчык.

Экспанатамі выстаўкі сталі таксама дакументы, рукапісы, вокладкі кніг, малюнкі Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва пісьменніка", - растлумачыў ён.

На цырымонію адкрыцця запрошаны кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, а таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

16 чэрвеня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Васіль Быкаў Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме