https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка газет-плакатаў 1941-1945 гг. "Раздавім фашысцкую гадзіну" адкрываецца 16 чэрвеня ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў


Аб гэтым паведаміла дырэктар музея Аксана Торапава.
Аднайменная газета-плакат, мірным працягам якой стаў вядомы часопіс "Вожык", была вельмі папулярным выданнем у гады Вялікай Айчыннай вайны і прызначалася галоўным чынам для распаўсюджвання сярод беларускіх партызанаў і насельніцтва рэспублікі, якое часова апынулася пад прыгнётам нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Яна выкрывала, высмейвала планы фашысцкага камандавання і ганьбавала памагатых ворагаў, выхоўвала нянавісць да акупантаў, заклікала да бязлітаснай барацьбы з захопнікамі. Цікава, што сатырычнае выданне, дзе працавалі Міхась Чавускі, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, пачыналася ў Гомелі, дзе ў ліпені 1941 года выйшла 13 яго нумароў.

Назву для газеты падказаў гомельскі дзевяцікласнік Віталь Букаты, які на ўваходзе ў гомельскі парк першыя дні вайны намаляваў карціну "Тры савецкія асілкі".

Супрацоўнікаў нядаўна створанай рэдакцыі сатырычнага плаката, якія праходзілі міма, зацікавіла палатно хлопца. Віталь растлумачыў, што тры асілкі - гэта воін, рабочы і селянін, якія "раздавяць фашысцкую гадзіну".

Так канчаткова замацавалася назва плаката-газеты, а юнаму мастаку прапанавалі супрацоўніцтва з новым выданнем.

Выданне выходзіла да мая 1945 года (да сакавіка 1942-га - на рускай мове, пасля - на беларускай). Усяго ўбачыла свет 142 выпускі.

Выстаўка будзе цікавая шырокаму колу наведвальнікаў і актуальна напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і святкавання Дня Незалежнасці. Уваход на выстаўку ўключаны ў кошт білета на наведванне гістарычнай экспазіцыі палаца.

16 чэрвеня 2016, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1146
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война День Независимости Гомель Плакат Выставка История
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме