https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія і італьянскія музыканты выступяць з сумесным канцэртам на фестывалі "Творчасць без межаў"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Беларускія і італьянскія музыканты выступяць 6 студзеня з сумеснай канцэртнай праграмай на фестывалі "Творчасць без межаў" у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску.

На канцэрце выступяць госці з Італіі - калектыў L`Orchestra Fiati Giovanile Interprovinciale (кіраўнік - Клаўдыа Феракуці). Гэта новы праект, у які ўвайшлі маладыя музыканты двух духавых аркестраў з гарадоў Мантэджорджа і Монтэ-Сан-Джуста.

Таксама гледачы змогуць пачуць выступленне ўзорнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (дырыжор - В. І. Быкаў).

Са сцэны прагучаць творы беларускіх і замежных кампазітараў, народная і класічная італьянская музыка. Сумесная канцэртная праграма прызначана пасадзейнічаць сацыялізацыі і адзінству розных нацыянальных культур, павышэнню прафесійнага майстэрства кіраўнікоў калектываў, азнаёміць з гісторыяй і культурай абедзвюх краін, дапамагчы кожнаму ўдзельніку раскрыць свой талент і музычныя здольнасці.

Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і пры падтрымцы пасольства Італіі ў Беларусі.

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:960
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Музыка Концерт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме