https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі на фоне росту расійскага рубля


Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 сакавіка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра, але знізіўся да расійскага рубля.
Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 113 рублёў (0,56%) да 20.119 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 85 рублёў (0,38%) да 22.494 рублёў.

Расійскі рубель вырас на 1,71 рубля (0,58%) да 296,95 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра ўслед за расійскім, на які ў сваю чаргу аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту растуць на таргах у Азіі пры слабай актыўнасці, звязанай са святкаваннем Вялікадня ў шэрагу дзяржаў. На 11.08 нафта гатунку Brent таргавалася каля адзнакі 40,88 долара за барэль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ на 11.30, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 65,39 капейкі ў параўнанні з папярэднім гандлёвым днём і склаў у панядзелак 67,7807 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2016
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:552
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме