https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Святочную навагоднюю ілюмінацыю адключылі ў Беларусі 26 снежня ў знак салідарнасці і смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
"Па рашэнні Прэзідэнта сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў знак салідарнасці і смутку будзе адключана святочная ілюмінацыя", - адзначыла Наталля Эйсмант. Як паведамлялася, у Расіі 26 снежня аб`яўлена днём агульнанацыянальнай жалобы па загінулых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што здарылася ў Расіі.

Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.

26 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:788
 
Ключевые слова:
Мінск Траур Авиакатастрофа Ту-154
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме