https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У дачыненні да беларускіх грамадзян, якія ваявалі ва Украіне, узбуджана 135 крымінальных спраў


Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.
"Важна не прапусціць у Беларусь замежных баевікоў-наймітаў, радыкальна настроеных мусульман, удзельнікаў ваенных аперацый ва Украіне, на Блізкім Усходзе. Мы фарміруем аператыўны ўлік беларускіх баевікоў, якія ваявалі ва Украіне, а цяпер вяртаюцца дадому. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб людзі , якія могуць несці ваенную пагрозу дзяржаве, знаходзіліся пад кантролем. Ужо распачата 135 крымінальных спраў у дачыненні да такіх беларусаў", — сказаў ён.

У Следчым камітэце Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць.

Варта адзначыць, што падобныя лічбы агучваюцца ўпершыню.

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка кіраўнік МУС Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч паведаміў, што беларускія органы папярэдняга расследавання будуць накіроўваць ва Украіну даручэнні аб аказанні прававой дапамогі для збору інфармацыі аб беларускіх грамадзянах, якія ваююць у Данбасе.

"Мы збіраем, атрымліваем, здабываем матэрыялы, фактычныя даныя, сведчанні з любых крыніц, даступных сёння праваахоўнай сістэме. Гэта адкрытыя крыніцы, закрытыя крыніцы, правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, разведвальных мерапрыемстваў (электронная разведка). Гэта цэлы комплекс працэсуальных дзеянняў, якія мы выконваем па даручэнні следчых", — сказаў Шуневіч.

Паводле інфармацыі кіраўніка МУС, ёсць спіс асоб, якія знаходзяцца ў зоне ўзброенага канфлікту, прымаюць удзел у баявых дзеяннях "у той ці іншай форме на тым ці іншым баку канфлікту". Звесткі ёсць прыкладна аб 140 грамадзянах Беларусі.

"Вядзецца следства па крымінальнай справе. Мы, Міністэрства ўнутраных спраў, выконваем даручэнні следчых па дакументаванні гэтых фактаў. І следства будзе даваць прававую ацэнку гэтым асобам", — сказаў Шуневіч.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2016
 
Дата публикации:25.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:736
 
Ключевые слова:
Украина Боевики Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме