https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 снежня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, ўмацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0148 рубля (0,72%) да 2,0484 рубля.

Курс долара вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9723 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0023 рубля (0,07%) і склаў 3,1927 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent зараз гандлюецца ля адзнакі 55 долараў за бараль. Рубель падрос на ранішніх таргах аўторка.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 0,36 капейкі, склаўшы 61,7967 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 снежня 2016
 
Дата публикации:20.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:686
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме