https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 750 адзінак снегаўборачнай тэхнікі працавала на дарогах Беларусі ў мінулыя суткі


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
За апошнія суткі на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах працавала 472 песка- і солеразмеркавальнікі, 135 трактароў, 20 аўтагрэйдараў, 125 пагрузчыкаў, 1 ротар.

Для апрацоўкі пакрыцця за суткі зрасходавана больш за 10 тыс. т процігалалёдных матэрыялаў. Пры гэтым у Мінскай вобласці для прыбірання снегу было выведзена 211 адзінак тэхнікі, Брэсцкай - 81, Віцебскай - 128, Гомельскай - 102, Гродзенскай - 125, Магілёўскай - 106.

У Мінтрансе звярнулі ўвагу, што зімовая слізкасць утвараецца практычна адначасова на значнай працягласці дарог, а яе ўстараненне звязана з істотнымі затратамі часу, тэхнічных і працоўных рэсурсаў, таму што неабходна выканаць вялікі аб`ём работ у складаных умовах.

"Проста кажучы, адначасова апрацаваць або ачысціць ад снегу ўсе дарогі немагчыма. Таму ў правілах дарожнага руху гаворыцца, што пры выбары бяспечнай скорасці руху вадзіцель павінен улічваць дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, прымаць у выпадку неабходнасці меры да зніжэння скорасці, аж да спынення транспартнага сродку", - падкрэслілі ў ведамстве.

Спецыялісты нагадваюць аб наяўнасці адзінага тэлефоннага нумара дыспетчарскіх службаў арганізацый рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі.

"Набраўшы 125 у любым рэгіёне краіны, удзельнікі дарожнага руху могуць паведаміць важную інфармацыю або выказаць прэтэнзіі наконт дарожных умоў на той ці іншай рэспубліканскай дарозе. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання. Пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнуты іншыя экстранныя і аварыйныя службы", - сказалі ў Мінтрансе.

Таксама на сайце Мінтранса прадастаўлена магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі аб дарожных умовах паводле даных дарожна-вымяральных станцый.

Карыстальнікі могуць азнаёміцца з рэальнай дарожнай абстаноўкай (фотавыявы, тэмпература паветра, тэмпература пакрыцця, від ападкаў, бачнасць, стан пакрыцця дарогі) на аснове даных з 84 ДВС, устаноўленых на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах практычна раўнамерна па ўсёй тэрыторыі краіны.

1 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1024
 
Ключевые слова:
Снегопад Снегоуборочная техника Природный катаклизм Городское хозяйство Дороги Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме