Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,27%) і склаў 2,1551 рубля.
Курс долара вырас на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 1,9268 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0068 рубля (0,22%) і склаў 3,0398 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта Brent пасля імклівага росту напярэдадні патаннела раніцай пятніцы прыкладна на 1,5%, каціруючыся каля адзнакі 49 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 23,79 капейкі, склаўшы 63,3960 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 верасня 2016