https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсцкай крэпасці будзе экспанавацца выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг."


Адкрыццё адбудзецца 30 лістапада, паведамілі ў пасольстве Польшчы ў Беларусі.
Вернісажу будзе папярэднічаць ускладанне кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" прадстаўнікамі дыпламатычнай місіі.

Памяць загінулых ушануюць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік і кіраўнік генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Славамір Місяк. Экспазіцыя размешчана ў выставачнай зале пры Холмскай браме Брэсцкай крэпасці.

Падрыхтаваная беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым, выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." гэтым летам была паказана ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, таксама часткова - на выстаўцы "Беларусы ў II Польскім корпусе.

Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны, адкрытай 1 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Выстаўка прадстаўляе факты, фатаграфіі і памятныя рэчы, звязаныя з удзелам беларусаў у фарміраваннях польскай арміі на розных франтах Другой сусветнай вайны.

Арганізатары выстаўкі "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." - пасольства Польшчы і генеральнае консульства ў Брэсце.

23 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Войско польское Брэст Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме