https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржпагранкамітэт Беларусі пракаментаваў інфармацыю аб магчымым закрыцці Літвой граніцы


Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка пракаментаваў інфармацыю, што з`явілася ў інтэрнэце, аб магчымым закрыцці Літвой граніцы.
4 сакавіка ў СМІ са спасылкай на віцэ-міністра ўнутраных спраў Літвы Эльвінаса Янкявічуса паведамілі, што Літва гатова пры неабходнасці закрыць граніцу з Беларуссю, калі да яе наблізяцца некантралюемыя патокі бежанцаў.

"Хутчэй за ўсё, гэта фраза была вырвана з кантэксту. Патокаў бежанцаў на беларуска-літоўскай граніцы апрыёры не можа быць. Каб прагназаваць такія рэчы, нам спачатку трэба атрымаць выхад да Эгейскага мора. Мы ж не Грэцыя", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што з Беларуссю ў Літвы няма ніякіх праблем па лініі граніцы. "Высокі ўзровень супрацоўніцтва і вырашэння праблем з Літвой дае магчымасць кантраляваць сітуацыю. Мы на ранняй стадыі выяўляем магчымыя патокі і тэндэнцыі. Спыняем не толькі каналы міграцыі, а нават іх арганізацыю", - адзначыў прэс-сакратар.

4 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:520
 
Ключевые слова:
Литва Беженцы Нелегальная миграция Граница Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме