https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Змененыя межы рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча"


Аб гэтым паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.
Зацверджаныя новыя межы, плошча і склад зямель рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча". Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 17 лістапада 2016 года № 928.

У склад заказніка "Гродзенская пушча" ўключаныя землі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў "Гожа" (1.323,37 гектара) і "Зарэчны-Агра" (717,53 га) у Гродзенскім раёне, ляснога фонду ў шэрагу кварталаў Аўгустоўскага лясніцтва (8.586,17 га), Сапоцкінскага лясніцтва (2.829,85 га) і Гожскага лясніцтва (6.949,28 га), а таксама гэтак званыя землі запасу — участкі рэк Нёман, Чорная Ганча дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Гродзенскі лясгас" (81,32 га). Цяпер агульная плошча рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча" складае 20.487,52 гектара.

Фінансаванне функцыянавання і аховы Гродзенскай пушчы, мерапрыемстваў, звязаных з яе пераўтварэннем, будзе ажыццяўляцца з мясцовага бюджэту і іншых крыніц, не забароненых заканадаўчымі актамі.

Гродзенскаму райвыканкаму даручана ў шасцімесячны тэрмін забяспечыць рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку змененага заказніка, а таксама ўстаноўку спецыяльных інфармацыйных знакаў па яго межах.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Гродзенская пушча" ўтвораны ў 2007 годзе на тэрыторыі біялагічных заказнікаў "Гожаўскі" і "Сапоцкінскі", што існавалі раней. Створаны для захавання ў натуральным стане каштоўных прыродных ландшафтаў, лясных і лугавых экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама месцаў іх росту і пражывання. Гэтая тэрыторыя з`яўляецца часткай буйнога ляснога масіву на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2016
 
Дата публикации:20.11.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:880
 
Ключевые слова:
"Гродзенская пушча" Заказник Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме