https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускім спецыялістам удалося атрымаць штучную скуру


Работы над стварэннем заменніка працягваюцца ў Цэнтры клетачных тэхналогій Акадэміі навук.
Нараўне з рашэннем такіх задач у галіне медыцыны, як пошук лекаў ад СНІДу, барацьба з ракам, навукоўцы ўсяго свету працягваюць працаваць над стварэннем штучных органаў і тканак для трансплантацыі. 

Беларускім спецыялістам удалося зрабіць свой унёсак і атрымаць штучную скуру. Клінічныя выпрабаванні пачнуць у наступным годзе. Не выключана, што навуковая распрацоўка стане выратаваннем для тых пацыентаў, якія пасля сур`ёзных тэрмічных траўм гінуць. Калі новай тэхналогіяй зможа скарыстацца кожны пацыент, які мае ў гэтым патрэбу, - высвятляла Улада Карніцкая.

У гэты бокс уваход забаронены. У ім стэрыльна. Толькі так можна працаваць з дзіўнымі клеткамі - фібрабластамі. Яны ёсць у скуры кожнага чалавека, валодаюць здольнасцю загойваць. Узяўшы ў чалавека ўсяго 2 міліметры скуры, атрыманыя клеткі тут размнажаюць да дзясяткаў і сотняў мільёнаў мінімум за 2 тыдні. Яны і сталі асновай так званай штучнай скуры, над якой працуюць у гэтым цэнтры.

Сяргей Пінчук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі: "У нас ужо адпрацаваны метады выдзялення і культывавання фібрабластаў, ацэнкі іх якасці, а таксама праведзена клінічная апрабацыя па выкарыстанні іх для лячэння пацыентаў з трафічнымі язвамі. Было пралечана каля 10 пацыентаў".

Наступны крок - стварэнне павязкі, якая змагла б лячыць апёкі. У гэтым пытанні тут ужо таксама ёсць ідэя, над якой зараз навукоўцы і працуюць.

Ігар Валатоўскі, загадчык лабараторыі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі: "У нас вось плёначкі ёсць, яны выпускаюцца айчыннай прамысловасцю. Вось у мяне пакецік, ён з хітазану зроблены. Мы клеткі садзім на гэту плёнку. Важна, каб гэтыя клеткі з плёнкай звязаліся, не адштурхоўваліся. І тады вось гэты біякампазіт наносім на скурнае покрыва пашкоджанае".

Пад такой павязкай утворыцца новая скура. Адзіны яе недахоп - колер, ён усё ж будзе адрознівацца ад здаровых участкаў. Але гэта дробязь у параўнанні з тым, што так, упэўнены навукоўцы, можна загаіць апёк любой ступені.

У нашай краіне штогод да медыкаў звяртаецца каля 30 тысяч пацыентаў з апёкамі. 15 % з іх дзеці. Дзясятая частка гэтых людзей так да канца і не можа вылечыцца. Інвалідамі яны застаюцца на ўсё жыццё.

Іх апошняя надзея - штучная скура - зараз праект праходзіць дзяржэкспертызу. Ужо ў наступным годзе навукоўцы плануюць праводзіць клінічныя выпрабаванні ў сталічнай бальніцы хуткай дапамогі. Бо менавіта сюды прывозяць пацыентаў з самымі цяжкімі апёкамі. Акрамя таго, не выключана, што будзе створаны яшчэ і спецыяльны банк, дзе для экстранных выпадкаў будуць захоўвацца гэтыя дзіўныя клеткі - фібрабласты. Каб у любы момант, калі агонь прыносіць няшчасце, іх можна было выкарыстаць для выратавання жыцця.  

Белтэлерадыёкампанія, 19 лістапада 2016
 
Дата публикации:19.11.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:663
 
Ключевые слова:
Исследования Трансплантация Искусственная кожа Инновации Клеточные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме