https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,956 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,1957 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0059 рубля (0,2%) і склаў 3,0121 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту сёння перайшлі да росту на фоне паведамлення Амерыканскага інстытута нафты (API) аб запасах сыравіны ў ЗША. Марка Brent апоўдні вырасла ў цане да 47,18 долара за бараль, сведчаць звесткі таргоў.

У Расіі на валютным рынку захоўваецца некаторая няпэўнасць — аб`ёмы таргоў застаюцца невысокімі, таму што большая частка інвестараў пакуль займаюць пазіцыю чакання. У пятніцу стануць вядомыя вынікі пасяджэння савета дырэктараў Банка Расіі па пытаннях манетарнай палітыкі.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 серады вырас на 16,35 капейкі, склаўшы 64,9737 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2016
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:541
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме