https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жаночыя капялюшыкі розных гістарычных эпох прадставяць у Гомелі


Жаночыя капялюшыкі розных гістарычных эпох будуць прадстаўлены на выставе "Гісторыя аднаго капялюшыка", якая адкрыецца 29 верасня ў музеі Гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Экспазіцыю складуць больш за 100 галаўных убораў ручной працы розных стыляў і эпох, пачынаючы з 20-х гадоў мінулага стагоддзя і да нашых дзён. Наведвальнікі змогуць убачыць капялюшыкі, створаныя асобнымі майстрамі і творчымі калектывамі, у тым ліку стылізаваныя капялюшыкі часоў НЭПа, а таксама сучасныя галаўныя ўборы ў стылі фэнтэзі.

Уся экспазіцыя аб`яднаная аксэсуарамі жаночага гардэроба, вырабленымі з бісеру, скуры, палімернай гліны, пластыка. Гэта сумачкі, муфты, акуляры, заплечнікі, палантын, пальчаткі, парасоны і многае іншае.

На выставе будуць таксама прадстаўлены прадметы інтэр`ера (шкатулкі, люстэркі, стылізаваныя расчоскі), карціны з выявамі жаночых вобразаў у капялюшыках; лялькі ў забаўных галаўных уборах.

Арганізатары выставы - грамадскае аб`яднанне "Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў".

У дзень адкрыцця выставы адбудзецца дэфіле, на якім будуць прадэманстраваны адзенне і аксэсуары ручной працы. Кожны наведвальнік выставы зможа прыняць удзел у конкурсе сімпатый гледачоў і тэматычным конкурсе "Самы крэатыўны капялюшык".

Звязда, 19 верасня 2016
 
Дата публикации:19.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1035
 
Ключевые слова:
Выставка Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме