На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,0076 рубля (0,39%) і склаў 1,9536 рубля.
Курс еўра вырас на 0,0067 рубля (0,31%) і склаў 2,1962 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0083 рубля (0,27%) і склаў 3,0342 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У сераду цэны на нафту растуць пасля таго, як Іран паведаміў пра гатоўнасць працаваць з Саудаўскай Аравіяй і Расіяй у напрамку ўмацавання коштаў. Нафта маркі Brent пад поўдзень гандлюецца ля адзнакі 47,7 долара ЗША за бараль.
На гэтым фоне ў Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 45,02 капейкі, склаўшы 64,3804 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2016
Мінск, 7 верасня 2016