Артэфакты XII–XIII стагоддзяў на выстаўцы "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа ўбачаць госці "Вераснёвай ночы ў Мастацкім" 10 верасня.
"Вераснёвая ноч у Мастацкім" - гэта штогадовая культурная акцыя.
У гэтым годзе наведвальнікаў будуць сустракаць абноўленыя экспазіцыйныя залы. Праграма парадуе сваёй разнастайнасцю і насычанасцю. Музычная пляцоўка ў дэкарацыях манументальных калон пры ўваходзе ў музей - ужо своеасаблівая візітная картка свята, да якога будуць далучаны нават звычайныя прахожыя.
Інтэлектуальныя гурманы і не толькі на працягу ўсяго вечара змогуць трапіць на музейныя кінасеансы і наведаць лекцыі, якія, дарэчы, з аншлагам ішлі тут усё лета. Не менш інфарматыўнай і запамінальнай абяцае стаць своеасаблівая "экскурсійная карусель" па залах беларускага мастацтва XX–ХХІ стагоддзяў ад навуковых супрацоўнікаў музея.
Адметнасцю акцыі стане адкрыццё выстаўкі "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа, на якой будуць прадстаўлены сапраўдныя артэфакты XII–XIII стагоддзяў. У дзень адкрыцця выстаўкі кошт білетаў будзе зніжаны.
Знатакі сучаснага мастацтва змогуць сустрэцца з вядомым беларускім скульптарам і графікам Аляксандрам Шапо на яго персанальнай выстаўцы "Сюіта нумар 45". Мастак будзе ствараць аўтарскія малюнкі для ўсіх жадаючых.
Такім чынам, можна будзе назіраць за работай майстра ў рэжыме рэальнага часу. Цікавая і выстаўка "Рэпліка цудоўнага", на якой прадстаўлены злепкі з майстэрні-атэлье самога Луўра.
На працягу ўсёй "Вераснёвай ночы" ў музеі можна будзе прайсці спецыяльны асенні квест па экспазіцыі, пачуць вершы ад таленавітых маладых паэтаў, убачыць танцавальныя і тэатральныя пастаноўкі, сфатаграфаваць сябе на памяць у музейнай фотазоне.
Для наведвальнікаў з дзецьмі будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі.
8 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА