https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамогу па беспрацоўі плануецца павысіць для дзвюх катэгорый грамадзян


Аб гэтым паведаміў на "Кастрычніцкім эканамічным форуме" (KEF) "Рэформы для далучальнага росту" начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.
"Падрыхтаваны адпаведны праект указа, які знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе", - сказаў Алег Такун.

Паводле яго слоў, праект указа аб удасканаленні мер сацыяльнай абароны асобных катэгорый беспрацоўных накіраваны на дыферэнцыраванае павышэнне памеру дапамогі па беспрацоўі, зыходзячы з памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (50 працэнтаў і 100 працэнтаў БПМ).

"Прапануецца дапамога па беспрацоўі ў памеры 100 працэнтаў БПМ тым, хто звольнены ў сувязі са скарачэннем штату або ліквідацыяй прадпрыемства, у памеры 50 працэнтаў БПМ - тым, хто звольнены па аб`ектыўных уважлівых прычынах, у тым ліку ў сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта, - растлумачыў Алег Такун. - Спадзяёмся, што распрацаваны праект указа будзе падтрыманы".

4 лістапада 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Безработица Пособие Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме