https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы не дапусцяць ўцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу


Аб гэтым гаворыцца ў звароце, які Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці.
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаецца ў Беларусі 15 лютага. "Мінула ўжо 27 гадоў з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сярод тых, хто жывым шчытом паўстаў на шляху міжнароднага тэрарызму, былі тысячы нашых суайчыннікаў. Сотні жыццяў маладых беларусаў абарваліся на той вайне", - адзначаецца ў звароце.

"Трывожныя выклікі сучаснасці штодзень нагадваюць нам аб каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых ваеннаслужачых. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ветэранаў войнаў і лакальных канфліктаў, у якіх прымалі ўдзел беларусы, і не дапусцім уцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Многія воіны-інтэрнацыяналісты па-ранейшаму ў страі. Яны працуюць, дапамагаюць падтрымліваць стабільнасць і спакой у краіне, на ўласным прыкладзе выхоўваюць любой да Радзімы ў падрастаючага пакалення. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

15 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:936
 
Ключевые слова:
День памяти Афганистан Война Воины-интернационалисты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме