https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра зноў патаннелі на фоне росту расійскгага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 кастрычніка 2016 года беларускі рубель вырас да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0064 рубля (0,31%) і склаў 2,0704 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0025 рубля (0,13%) і склаў 1,9023 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,006 рубля (0,2%) і склаў 3,0561 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent зараз гандлюецца паблізу адзнакі 51,77 долара за бараль, што ўсяго на адзін цэнт ніжэй за апошнія пятнічныя каціроўкі.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 21,50 капейкі, склаўшы 62,2349 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:24.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:677
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме