https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі перад выхаднымі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0054 рубля (0,25%) да 2,1201 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0054 рубля (0,28%) і склаў 1,9251 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0095 рубля (0,31%) і склаў 3,0573 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту растуць у пятніцу за кошт абмежавання прапановы на амерыканскім рынку паліва. Да 12.30 ф`ючарсы на нафту Brent гандляваліся па 52,35 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 35,31 капейкі, склаўшы 62,9934 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:14.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Финансы Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме