https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 кастрычніка 2016 года беларускі рубель вырас да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0068 рубля (0,32%) і склаў 2,1133 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,9248 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,009 рубля (0,29%) і склаў 3,0483 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту дэманструюць негатыўную дынаміку на фоне звестак амерыканскай нафтагазавай сэрвіснай кампаніі Baker Hughes аб павелічэнні колькасці буравых установак у ЗША, а таксама ўмацаванні курсу долара да сусветных валют. Нафта маркі Brent апусцілася ніжэй за 52 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 15,76 капейкі, склаўшы 63,1510 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:17.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:715
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме