https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прыярытэтнай задачай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2016 годзе застаецца стрымліванне інфляцыйных працэсаў


Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацыянальнага банка па выніках праведзенага 18 лютага ў Мінску пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.
Для дасягнення запланаванага на 2016 год узроўню інфляцыі (12%) Нацбанк "працягне ажыццяўляць кантроль над грашовай прапановай, гнутка рэагуючы на змяненне ўмоў функцыянавання эканомікі". У прыватнасці, у першым квартале рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі будзе накіравана на забеспячэнне ў 2016 годзе нулявога прыросту сярэдняй шырокай грашовай масы. "Усе інструменты манетарнай палітыкі будуць нацэленыя на дасягненне гэтай прамежкавай мэты", — удакладнілі ў Нацбанку.

На пасяджэнні было адзначана, што пераход Нацбанка да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання ў 2015 годзе спрыяў дасягненню асноўнай мэты — зніжэння інфляцыі да ўстаноўленага на год мэтавага параметра ў 12%.

Таксама рэгулятар абяцае працягнуць стратэгію па перафарматаванні рэсурснай базы банкаў "шляхам зніжэння долі кароткатэрміновых укладаў і стымулявання прыцягнення дэпазітаў суб`ектаў гаспадарання і насельніцтва на доўгатэрміновай аснове".

"У 2015 годзе банкаўская сістэма ў цэлым забяспечыла крэдытаванне эканомікі суразмерна плацежаздольнаму попыту. У параўнанні з 2014 годам прырост патрабаванняў банкаў і Банка развіцця да эканомікі ў рэальным выражэнні склаў 10,5 працэнта пры зніжэнні рэальнага ВУП на 3,9 працэнта", — удакладнілі ў Нацбанку.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2016
 
Дата публикации:18.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
Инфляция Финансы Белорусский рубль Нацбанк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме