https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Добраахвотная акцыя "Аднавім лясы разам!" па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, пройдзе з 8 па 31 кастрычніка


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Стартуе акцыя па пасадцы лесу на пашкоджаных ураганам участках

"Апошнімі днямі ў большай частцы раёнаў краіны ўсталявалася халоднае дажджлівае надвор`е. Вільготная глеба і спрыяльны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых лясоў. Сумеснымі намаганнямі мы зможам аднавіць беларускі лес і перадаць яго нашчадкам", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Мінлясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі ў любы дзень.

У прэс-службе растлумачылі, што будуць вызначаны ўчасткі для пасадак, лясгасы падрыхтуюць пасадачны матэрыял і прылады працы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі пачалася 5 кастрычніка ў абласных вытворчых лесагаспадарчых аб`яднаннях.

У ліпені 2016 года на Беларусь абрынулася стыхія. Разбурэнні ў лясным гаспадарцы ў міністэрстве назвалі самымі маштабнымі.

Сур`ёзней за ўсё пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці і Мазырскі раён Гомельскай вобласці. Усяго па краіне ў ліпені было пашкоджана больш за 4 млн кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тыс. га.

Звязда, 8 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:08.10.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Лесопосадки Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме