https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ордэнам Маці ў Беларусі ўзнагароджаны 8,5 тыс. жанчын


У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 8,5 тыс. жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей, паведамілі ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.
У бягучым годзе гэтай узнагароды ўдастоены 387 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе.

У адпаведнасці з указам з 2006 года шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, ажыццяўляецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання для ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

З верасня 2012 года жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з такіх дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, медаль "Медаль мацярынства", ордэн "Мацярынская слава", ордэн "Маці-гераіня", устанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

10 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Награждение Материнство Демография Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме