https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анімацыйныя фільмы з 45 краін прадставяць на "Анімаёўцы" ў Магілёве


Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
ХIX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2016" пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці 27-30 кастрычніка.

У гэтым годзе на анімацыйным форуме будзе прадстаўлены 381 фільм з 45 краін: Аўстрыі, Аргенціны, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля, Індыі, Ірана, Іспаніі, Італіі і іншых краін.

Упершыню для ўдзелу ў конкурсе заяўлены фільмы з Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Экспертная камісія фестывалю адабрала для ўдзелу ў конкурснай праграме 103 анімацыйныя фільмы з 34 краін.

Усе яны будуць прагледжаны прадстаўнічым міжнародным журы, якое ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Леанід Носыраў.

На свята анімацыі прадстаўлена таксама 439 работ дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці з Беларусі, Балгарыі, Кыргызстана, Малдовы, Расіі. У праграме фестывалю паказы фільмаў для дзяцей і дарослых.

Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах, што правядуць рэжысёры-аніматары. Праграмай фестывалю запланавана сустрэча з прэзідэнтам еўрапейскага Фестывалю Лялечнай Анімацыі і дырэктарам лялечнага тэатра "Лялька таксама чалавек" Марэкам Хадачыньскім (Польшча).

Для юнага гледача пройдзе спектакль музычнага тэатра "Пан Саці" (Польшча). Дзяцей і дарослых чакаюць спецыяльныя паказы залатой калекцыі мультфільмаў да 80-годдзя кінастудыі "Саюзмультфільм".

У дні фестывалю таксама пройдзе паказ праграмы фільмаў Нацыянальнага фестывалю польскай анімацыі "O!PLA".

У Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах вобласці пройдзе творчая сустрэча з таленавітым спеваком, акцёрам дубляжу Валерыем Панковым. Ён жа саліст дуэта "ПанкоффЛаВа", першы з расійскіх артыстаў, хто выйграў кастынг на агучванне мультфільмаў ад студыі "Уолт Дысней". Акампанаваць Валерыю Панкову на розных музычных інструментах будзе яго жонка Ларыса Панкова.

У фармаце фестывалю таксама пройдзе рэтра-паказ фільмаў, якія прадаставіць са сваёй калекцыі Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі.
кінатэатр "Радзіма" ў Магілёве
Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў Міжнародны дзень анімацыі 28 кастрычніка ў кінатэатры "Радзіма". Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

11 кастрычніка 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:911
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Анімаёўка Мультипликация Магілёў Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме