https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 1 жніўня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 жніўня курс долара і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас.

Курс долара знізіўся на 0,0159 рубля, або на 0,8%, і склаў 1,9799 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0039 рубля (0,18%) да 2,2102 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0235 рубля (0,79%) і склаў 2,9989 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які звязаны са змяненнем цэн на нафту.

Як паведамілі СМІ, сусветныя цэны на нафту растуць у панядзелак, 1 жніўня, на фоне заявы прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб дасягненні пагаднення адносна ўзняцця мяжы дзярждоўгу ЗША, сведчаць даныя таргоў. Кошт вераснёўскіх ф`ючарсаў на амерыканскую лёгкую нафту маркі WTI на электронных таргах у Нью-Ёрку па стане на 08.41 маскоўскага часу павысіўся на 1,4 долара, або на 1,46%, — да 97,1 долара за бараль. Цана вераснёўскіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent паднялася на 1,45 долара, або на 1,24%, — да 118,19 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 маскоўскага часу панядзелка знізіўся на 1,0959 рубля, склаўшы 65,9553 рубля, сведчаць даныя біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2016
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:620
 
Ключевые слова:
Нефть Биржевые торги Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме