https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэхадміністратар даменаў .by і .бел далучыўся да міжнароднай арганізацыі сcNSO


Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі hoster.by.
Тэхнічны адміністратар даменаў .by і .бел hoster.by атрымаў статус члена ccNSO (Country Code Names Supporting Organization) - арганізацыі, якая аб`ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных даменаў з усяго свету пад эгідай ICANN (Карпарацыі па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі).  

У ссNSO прадстаўнікі нацыянальных даменаў абменьваюцца адзін з адным ведамі і навыкамі. Як новы член арганізацыі hoster.by плануе прадставіць калегам з іншых краін свой вопыт, набыты пры развіцці беларускіх даменаў .by і .бел.

Акрамя таго, членства ў ccNSO дасць магчымасць hoster.by прымаць больш актыўны ўдзел у дзейнасці ICANN. Цяпер спецыялісты hoster.by задзейнічаны ў рабоце Cyrillic Script Generation Panel, што займаецца ўкараненнем кірылічных даменаў у сусветную інтэрнэт-прастору.

Пасля ўступлення ў ccNSO hoster.by разам з іншымі членамі гэтай арганізацыі пачне работу над глабальнай палітыкай ICANN, што вызначае функцыянаванне даменных зон ва ўсім свеце. Да гэтай палітыкі адносяцца пытанні ўкаранення даменаў на нацыянальных мовах і шмат іншага. СсNSO была створана ў структуре ICANN у 2003 годзе. Яна ўяўляе сабой пляцоўку для абмену думкамі і вопытам паміж адміністратарамі нацыянальных даменаў з усяго свету.

Цяпер членами ссNSO з`яўляецца 161 арганізацыя, сярод якіх адміністратары нацыянальных даменаў з Еўропы, Амерыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.

1 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:587
 
Ключевые слова:
Интернет Хостинг Кириллица Домен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме