https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На калегіі МУС паводле вынікаў працы ў 2015 годзе 28 студзеня Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць аптымізацыю структуры органаў унутраных спраў у гэтым годзе


"Нам патрэбны якасны і эфектыўны склад МУС, які будзе рэнтабельны", — цытуе афіцыйнага лідара яго прэс-служба.
Цяперашняя сітуацыя, паводле яго слоў, патрабуе самага ўважлівага падыходу да падбору і расстаноўкі кадраў. "Вы на правільным шляху. Нельга спыняцца. Тых, хто заслугоўвае, трэба падтрымліваць, заахвочваць, узнагароджваць і прысвойваць званні. Здрада нецярпімая", — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, перад МУС пастаўленая задача глыбока і ўсебакова прааналізаваць крымінагеннае становішча, вылучыўшы галоўныя прычыны і ўмовы змяненняў, якія адбываюцца. "Нельга дзейнічаць ўсляпую", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама запатрабаваў узмацніць адказнасць і выканальніцкую дысцыпліну. "Хацелася б вас узбуйніць, каб было менш начальнікаў аддзелаў, узмацніць функцыі, мы ўсё роўна пойдзем гэтым шляхам і ў цывільных ведамствах, — заявіў ён. — Мы не будзем кранаць людзей на перадавой, а асабліва па тых цяжкім напрамках, дзе ў нас ёсць праблемы".

Афіцыйны лідар запатрабаваў выказваць прынцыповасць да тых, хто парушае закон. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на неабходнасць падтрымання чысціні шэрагаў ўнутры саміх органаў унутраных спраў. "Вы павінны быць непадкупныя, па-за усялякімі падазрэннямі. Міліцыя пранізвае ўсё грамадства. Па вашых дзеяннях судзяць пра ўладу ў цэлым", — адзначыў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2016
 
Дата публикации:28.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:727
 
Ключевые слова:
МВД Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме