https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лясгасы Беларусі прыпыняць планавую высечку лесу і зоймуцца распрацоўкай бураломаў


У Беларусі прыпыняць планавую высечку лесу - намаганні лясгасаў пойдуць на распрацоўку пашкоджаных лесасек.
Аб гэтым паведаміў 15 ліпеня міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч у час наведвання Смалявіцкага лясгаса (Мінская вобласць), што найбольш пацярпеў ад урагану.

"Усе магчымыя меры па ліквідацыі бураломаў прыняты ўжо, дзеянні службаў скаардынаваны і павінны даць жаданы вынік - расчысціць лес у максімальна кароткі тэрмін, каб драўніна не страціла таварных якасцей. Для гэтага будзе прыпынена планавая высечка лесу, а ўсе сілы будуць накіраваны на распрацоўку пашкоджаных лесасек", - удакладніў міністр.

Паводле слоў Міхаіла Амельяновіча, у Смалявіцкі раён будуць накіраваны спецыялісты з усіх лясгасаў Мінскай вобласці, а ў Чэрвеньскі, які таксама сур`ёзна пацярпеў ад непагоды, прыбудуць брыгады з прадстаўнікоў абласных лясгасаў. "Распрацоўка бураломаў - вельмі траўманебяспечная, працаёмкая і складаная работа, таму будуць накіраваны толькі высакакласныя спецыялісты. Таксама ў гэтым годзе мы робім стаўку на тэхніку - толькі харвестэраў будзе працаваць 200 адзінак", - адзначыў Міхаіл Амельяновіч.

Уся распрацаваная драўніна будзе накіравана на дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы краіны.

"Мы забяспечым сыравінай усе беларускія прадпрыемствы, а лішак, у тым ліку дробнатаварная драўніна, пойдзе на экспарт", - расказаў Міхаіл Амельяновіч. Міністр дадаў, што насельніцтва зможа скарыстацца сітуацыяй і нарыхтаваць дровы па выгаднай цане.

"На продаж дроў насельніцтву не ўстаноўлена абмежаванняў, паслуга ажыццяўляецца за наяўны разлік. Але ўсё трэба рабіць у рамках закону: атрымліваеце дазвол (ордэр) на саманарыхтоўку драўніны ў лясгасе і дапамагаеце сабе і нам у расчыстцы. Ляснік пакажа ўчастак і прыдатныя для высечкі дрэвы" , - адзначыў Міхаіл Амельяновіч.

Поўнасцю скончыць распрацоўку пашкоджаных лясоў (больш за 10 тыс. га), уключаючы цяжкадаступныя мясціны, плануецца да 1 сакавіка 2017 года.

15 ліпеня 2016, Смалявічы
Эдуард Мартынюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Деревообработка Ураган Природный катаклизм Дрова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме