https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Бялыніцкім раёне захавалася старажытнае капішча багіні Мараны


Ландшафтна-абрадаваму комплексу больш за тысячу гадоў.
За 30 кіламетраў ад райцэнтра Бялынічы (Магілёўская вобласць) блізу вёскі Заазер`е малады сасоннік схаваў таямнічую мясціну з вялікім крыжам і раскіданымі камянямі. Знаўцы старадаўняй культуры лічаць, што гэта ландшафтна-абрадавы комплекс, прысвечаны багіні Маране (Мажане). Яму больш за тысячу гадоў. У цудадзейнасць мясціны некаторыя вераць і сёння. Тут пакідаюць абярэгі, прыносяць ахвяры, просяць дапамогі і знаходзяць супакой у цішы.

Пры лясной грунтовай дарозе ля вялікага каменнага крыжа пакладзена некалькі яблык і букет штучных кветак. 

За крыжам — заімшэлыя камяні рознай формы і памераў. Здаецца, што яны параскіданыя без аніякага ладу. На некаторых высечаныя крыжы і незразумелыя сімвалы. Каб убачыць іх, трэба угледзецца. 

Калі пераходзіш ад каменя да каменя, не пакідае невытлумачальнае адчуванне, нібы дакранаешся да нечага незвычайнага. Мясціна не адпускае. 

На думку некаторых краязнаўцаў, заазерскае капішча прысвечана славянскай багіні Мажане — ахоўніцы свету памерлых.

БелаПАН, 3 снежня 2015
 
Дата публикации:03.12.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:938
 
Ключевые слова:
Бялынічы Магілёўшчына История Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме