На купальскае застолле ўпершыню запросяць усіх гасцей свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
У гэтым годзе ў час свята ўпершыню будзе працаваць пляцоўка "Прадмесце прысмакаў", у аснову якой пакладзена тэма славянскага братэрства, адзінства вытокаў гістарычнай і культурнай спадчыны.
Гандлёвыя рады на пляцоўцы будуць падзелены на тры зоны: беларускую, украінскую і рускую, кожная з якіх будзе аформлена ў нацыянальным стылі. Прыгатаванне і дэманстрацыя страў будзе праходзіць у рэжыме рэальнага часу. Для гэтага кулінары будуць выкарыстоўваць дэманстрацыйныя патэльні, блінніцы, супніцы, марміты і іншае кейтэрынгавае абсталяванне.
"Галоўная задача кожнай з трох кухань - прыгатаванне нацыянальных страў, што паказваюць каларыт і самабытнасць культуры. Так, на беларускай кухні госці змогуць прадэгустраваць бульбяную бабку, дранікі са скваркамі, калдуны, мачанку, верашчаку і іншыя ласункі", - сказала субяседніца.
Руская кухня будзе прадстаўлена блінами і пельменямі, ватрушкамі, расцягаямі, таксама будзе прапаноўвацца курнік, калачы, пернікі і г.д.
З украінскіх страў жадаючыя змогуць пакаштаваць сала, варэнікі, дзеруны са скваркамі, пампушкі з часнаком, катлеты па-кіеўску і шмат іншага.
Кожнае святочнае застолле будзе аформлена ў адпаведнасці са звычаямі краіны: традыцыйны посуд, начынне і абрусы.
Прыцягваць наведвальнікаў у "Прадмесце прысмакаў" будуць вялікія надзіманыя танцуючыя фігуры. Кожнай палатцы з нацыянальнай кухняй будзе адпавядаць свой брэндзіраваны аэрамен.
На галоўнай кулінарнай пляцоўцы свята адбудзецца і прэзентацыя новай кнігі "Каля печы", у якую ўвайшлі рэцэпты традыцыйных страў Магілёўскай вобласці.
Асноўнай культурнай падзеяй свята стане гала-канцэрт "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады. Плануюцца паказальныя коннаспартыўныя выступленні, дэманстрацыйныя палёты самалётаў ДТСААФ, работа дзіцячых атракцыёнаў, запальванне купальскіх вогнішчаў, святочны феерверк і лазернае шоу.
Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.
У мінулым годзе Александрыя сабрала амаль 70 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць каля 100 тыс. чалавек.
3 ліпеня 2016, Магілёў
Свяргей Кулягін - БЕЛТА