https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання адобрыў законапраект аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміў 30 чэрвеня намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк, неабходнасць прыняцця Ваеннай дактрыны выклікана змяненнем геапалітычнай сітуацыі ў свеце і з`яўленнем новых рызык для Беларусі.

"У чым яе навізна? У тым, што ў ёй разглядаюцца ўсе віды і варыянты магчымых узброеных канфліктаў, у тым ліку такая рэч, як гібрыдная вайна і ўзброеныя выступленні, накіраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы", - сказаў Ігар Марзалюк.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь мае намер у далейшым прадаўжаць стратэгічнае партнёрства з Расіяй і ў той жа час адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі ваеннымі арганізацыямі, у тым ліку НАТА, але пры ўмове поўнага і безумоўнага прыярытэту нацыянальных інтарэсаў.

30 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:729
 
Ключевые слова:
Военная доктрина Национальная безопасность Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме