https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з`явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе


Аб гэтым паведаміла 19 лістапада першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
"У сістэме нацыянальных прэмій з`явіцца яшчэ адна - нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. Ідзе распрацоўка палажэння, а ўпершыню правесці ўручэнне плануецца ў 2017 годзе, калі адбудзецца трыенале сучаснага мастацтва", - сказала Ірына Дрыга.

Плануецца, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца лепшаму скульптару, жывапісцу, дызайнеру, майстру фатаграфіі, лепшаму аўтару арт-аб`ектаў, лепшаму маладому аўтару. Наперадзе вялікая работа па падрыхтоўцы палажэння гэтай прэміі.

Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва не пакіне без увагі творчасць маладых, паколькі мастацтва цесна звязана з маладымі, і менавіта моладзі давядзецца яго развіваць.

19 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:764
 
Ключевые слова:
Национальная премия Изобразительное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме