https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі зацверджаны авіяцыйныя правілы арганізацыі радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў дзяржаўнай авіяцыі


Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай Міністэрства абароны Беларусі ад 26 кастрычніка № 30 зацверджаны авіяцыйныя правілы арганізацыі радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў (РЛЗ) дзяржаўнай авіяцыі. 

Правіламі замацаваны паняційны апарат, што выкарыстоўваецца ў сферы эксплуатацыі паветраных суднаў дзяржаўнай авіяцыі, вызначаны агульныя патрабаванні да радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў, рэгламентаваны пытанні арганізацыі РЛЗ палётаў дзяржаўнай авіяцыі, падрыхтоўкі і забеспячэнні палётаў, патрабаванні да сродкаў радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў. 

Пастановай прадугледжана, што ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, у дзейнасці па прызначэнні якіх выкарыстоўваецца дзяржаўная авіяцыя, і ў ДТСААФ службовыя асобы органаў кіравання авіяцыі на падставе патрабаванняў, выкладзеных у авіяцыйных правілах, пры неабходнасці могуць распрацоўваць свае адпаведныя інструкцыі, зыходзячы з асаблівасцяў парадку арганізацыі радыёлакацыйнага забеспячэння палётаў іх паветраных суднаў. 

Пастанова Мінабароны ўзгоднена з кіраўніцтвам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і ДТСААФ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2015
 
Дата публикации:01.11.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:905
 
Ключевые слова:
Радиолокация Авиация ДОСААФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме