https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гродзенскай вобласці неабходна больш за 15 тыс. лістоў шыферу


У Гродзенскай вобласці працягваецца ліквідацыя наступстваў навальніцы і моцнага ветру, выкліканага праходжаннем халоднага фронту 17 чэрвеня.
Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, былі пашкоджаны аб`екты ў 70 населеных пунктах у 10 раёнах вобласці (Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Свіслацкі, Слонімскі, Шчучынскі, Ваўкавыскі). Пацярпеў і абласны цэнтр. Пашкоджаны дахі 92 сельскагаспадарчых будынкаў (11 адноўлена), у тым ліку 64 ферм (9 адноўлена), 110 жылых дамоў (63 адноўлена), 9 будынкаў рознага прызначэння (1 адноўлены). Для ліквідацыі наступстваў неабходна 15.306 лістоў шыферу.

У Гродне ўпала 287 дрэваў, у выніку чаго пашкоджана 14 легкавых аўтамабіляў.

На тэрыторыі вобласці было абясточана 202 населеныя пункты. Па стане на 6 гадзінаў раніцы 20 чэрвеня электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў адноўлена.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:20.06.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:577
 
Ключевые слова:
Гродна Ураган Природный катаклизм МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме