"Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія стойка аберагалі родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашае мірнае будучае", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Беларускі кіраўнік адзначыў, што цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічаючы міжнароднаму тэрарызму, незаконнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням. "Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і надалей з гонарам абараняць нашы непарушныя межы", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама выказаў словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, "якія паказалі сапраўдны прыклад адданасці Радзіме і самаахвярнага служэння свайму народу".
БелаПАН
Мінск, 28 мая 2016
Мінск, 28 мая 2016