https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі павышаюцца тарыфы на чыгуначныя перавозкі пасажыраў


Новыя тарыфы зацверджаны пастановай Мінэканомікі № 16 ад 6 красавіка 2016 года, якая апублікавана 14 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а набудзе моц праз 10 дзён.
Згодна з дакументам, падаражэе праезд на рэгіянальных лініях бізнес-класа, міжрэгіянальных лініях эканом-і бізнес-класа, а таксама павялічваецца кошт правозу багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Так, напрыклад, павялічаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў (за выключэннем дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў) чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнес-класа. Цяпер кошт праезду адлегласці ад 1 да 10 км у агульным вагоне з месцамі для сядзення салоннага тыпу вырасце з 15.355 да 18.400 рублёў, у плацкартным вагоне — з 24.846 рублёў да 29.800 рублёў, а ў купэйным вагоне складзе не 33.804, а 40.600 рублёў. Павялічаны таксама і тарыф для дзяцей ад 5 да 10 гадоў — з 11.731 да 14.100 рублёў.

На перавозку багажу на адлегласць ад 1 да 10 км тарыф за 10 кг павышаны з 200 да 240 рублёў.

Папярэдні раз тарыфы на чыгуначныя перавозкі павышаліся ў Беларусi 26 снежня 2015 года — тады яны былі павялічаныя ў сярэднім на 33%.

БелаПАН
Мінск, 14 мая 2016
 
Дата публикации:14.05.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:797
 
Ключевые слова:
Тариф Беларуская чыгунка Стоимость проезда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме