https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за навальнічнага фронту ў Беларусі пацярпела 510 населеных пунктаў


Паводле аператыўных звестак МНС Беларусі (на 6 гадзін раніцы 14 ліпеня) з-за праходжання навальнічнага фронту 13 ліпеня з парывамі ветру да 21 метра за секунду пацярпела 510 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама Мінск.
Пашкоджаны дахі 622 жылых дамоў, 13 аб`ектаў сацкультбыту, 6 вытворчых і 89 сельскагаспадарчых будынкаў, адбылося абрушэнне дзвюх воданапорных вежаў у вёсках Натальеўск Чэрвеньскага раёна і Пекалін Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Зафіксавана 4.250 выпадкаў падзення дрэў у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях, у тым ліку ў Мінску 3.611, з іх 447 выпадкаў падзення на транспартныя сродкі. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы дрэў. У прыватнасці расчышчана 16 участкаў дарог агульнай працягласцю 4,1 км. Па медыцынскую дапамогу ва ўстановы аховы здароўя звярнуліся 36 чалавек (з іх 7 шпіталізаваны).

Адбылося два пашкоджанні паветранага газаправода нізкага ціску ў вёсцы Луцкаўляны Гродзенскага раёна і ў Мінску па вуліцы Чыжэўскіх.

"На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск пашкоджаны паветраныя судны на зямлі, маюцца пашкоджанні вытворчых будынкаў і сродкаў наземнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі", — паведамляе МНС.

У Мінску, Гродне і Гродзенскім раёне, а таксама ў Навагрудку Гродзенскай вобласці і Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці падтоплена восем прыватных падворкаў, падвалы пяці шматпавярховых жылых дамоў, а таксама Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера.

У сталіцы былі падтоплены 45 участкаў дарог і зафіксавана 28 спыненняў руху грамадскага транспарту (максімальны час 1,5 гадзіны). Праца аб`ектаў жыццезабеспячэння не парушана.

Для ліквідацыі наступстваў падтапленняў прыцягваліся работнікі МНС і аварыйныя брыгады ЖКГ.

З-за адключэння электразабеспячэння кантактных ліній адбыліся 26 спыненняў руху цягнікоў. Час затрымкі склаў ад 15 хвілін да 2 гадзін 35 хвілін. У 22.00 рух цягнікоў адноўлены ў штатным рэжыме.

У 15.15 паступіла паведамленне аб аварыйным адключэнні электраэнергіі на водазаборы "Астровы" ў вёсцы Плябанцы Мінскага раёна. Без водазабеспячэння заставаліся спажыўцы ў Ленінскім, Заводскім, Кастрычніцкім і Партызанскім раёнах сталіцы. У 00.30 14 ліпеня водазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў адноўлена.

Паводле дадзеных ДВА "Белэнерга", з 6.00 13 ліпеня да 6.00 14 ліпеня на тэрыторыі краіны былі абясточаныя 1.126 населеных пунктаў, 141 сельскагаспадарчы будынак. Адключэнні ўстараняюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 14 ліпеня застаюцца без электразабеспячэння 187 населеных пунктаў, 12 сельскагаспадарчых будынкаў.

Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы. МНС ажыццяўляе пастаянны маніторынг змены становішча, заяўляюць у ведамстве.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2016
 
Дата публикации:14.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Ураган Наводнение Природный катаклизм МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме