https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Місія Беларусі ў сучасным свеце - выбудоўванне мастоў дружбы, гэта мэта дасягаецца ў тым ліку дзякуючы правядзенню "Славянскага базару"


Такое меркаванне выказала 14 ліпеня ў ходзе круглага стала "Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
"У Беларусі ёсць свая місія ў гэтым вялікім, бурным і складаным свеце. Місія выбудоўваць масты дружбы, місія быць у эпіцэнтры інтэграцыйных працэсаў. Гэта вызначаецца і палітыкай краіны ў сацыяльна-культурнай сферы. Палітыкай, якая ілюструецца фарматам фестывалю "Славянскі базар", - сказала міністр.

Яна таксама адзначыла, што такія круглыя сталы ўносяць сваю лепту ў развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва, тут ідзе адкрыты дыялог і абмеркаванне актуальных пытанняў. Лілія Ананіч падкрэсліла, што за 25 гадоў існавання "Славянскага базару" СМІ ўнеслі важкі ўклад у працэс станаўлення і развіцця форуму, які цяпер атрымаў планетарны размах. Яна прапанавала журналістам па выніках гэтага форуму стварыць буклет ці кнігу пад умоўнай назвай "Прэса на "Славянскім базары" - 25 гадоў".

Затым міністр уручыла ўзнагароды калектывам СМІ, якія ўсе 25 гадоў плённа супрацоўнічаюць з фестывалем і асвятляюць мерапрыемствы форуму.

Падзяка Міністэрства інфармацыі аб`яўлена калектывам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, газеты "СБ. Беларусь сегодня", рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў "Культура і мастацтва" і "Звязда", інфармацыйнаму агенцтву "ІнтэрМедыя" і інш.

БЕЛТА, 14 ліпеня 2016
 
Дата публикации:14.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1133
 
Ключевые слова:
"Славянский базар" Фэст культуры Славянский мир Круглый стол Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме