https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На парламенцкіх выбарах у Беларусі па дадзеных на 13 ліпеня акрэдытавана 240 нацыянальных і 36 міжнародных назіральнікаў


Пра гэта паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.
На парламенцкіх выбарах у Беларусі акрэдытавана 240 нацыянальных і 36 міжнародных назіральнікаў.

Пры ЦВК акрэдытавана сем назіральнікаў: ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Дзмітрый Чарных, Партыі БНФ Ігар Лялькоў, ГА БНФ "Адраджэньне" Юрый Чавусаў, Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў, РГА "Белая Русь" Сяргей Пігараў, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін і ПАГА "Рух "За Свабоду" Аляксандр Жучкоў.

Тэрытарыяльнымі выбаркамамі акрэдытавана 14 назіральнікаў, акруговымі — 219.

Сярод усіх нацыянальных назіральнікаў 15 самі падалі заявы, 21 чалавек вылучаны палітычнымі партыямі: Камуністычнай партыяй Беларусі — 17 чалавек, Ліберальна-дэмакратычнай партыяй — 1, Партыяй БНФ — 1, Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці — 2.

Грамадскімі аб`яднаннямі вылучана 204 назіральнікі: РГА "Белая Русь" — 42 чалавекі, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі — 33, Беларускім саюзам жанчын — 9, Беларускім грамадскім аб`яднаннем ветэранаў — 18, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" — 46, ГА БНФ "Адраджэньне" — 1, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі — 23, іншымі грамадскімі аб`яднаннямі — 32.

ЦВК таксама акрэдытаваў 36 міжнародных назіральнікаў — усе яны прадстаўляюць місію СНД.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2016
 
Дата публикации:14.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:590
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме