https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы


Беларускі рубель умацаваўся да долар ЗША і еўра на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 ліпеня 2016 года.
Згодна са звесткамі біржы, курс долара ЗША знізіўся на 0,0004 рубля, або 0,02%, і склаў 1,9824 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0182 рубля (0,82%) да 2,1904 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0011 рубля (0,04%) і склаў 3,1407 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які, у сваю чаргу, звязаны з дынамікай цэн на нафту.

Як паведамляюць СМІ, цэны на нафту выраслі на азіяцкіх таргах ў панядзелак. Рост адбыўся на фоне спробы перавароту ў Турцыі ў пятніцу і спынення руху нафтавых баржаў па Басфорскім праліве, у той час як аслабленне долара і аптымістычныя эканамічныя звесткі з ЗША падтрымалі каціроўкі.

Блізу 8.24 маскоўскага часу ф`ючарсы на нафту Brent выраслі на 0,34% да 47,77 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту прыбавілі 0,04% да 45,97 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 маскоўскага часу 18 ліпеня знізіўся на 5,43 капейкі, склаўшы 63,1154 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2016
 
Дата публикации:18.07.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме