5-6 мая ў Мінску пройдзе Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.
Падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў яны абмяркуюць актуальныя пытанні захавання беларускай культурнай спадчыны, падзеляцца вынікамі ўласных навуковых даследаванняў. У якасці арганізатараў кангрэса выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, Міністэрства культуры краіны.
Як паведаміў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка, гэты маштабны форум мае на мэце даць магчымасць не толькі выказацца навукоўцам, пазнаёміць шырокае кола ўдзельнікаў з новымі вынікамі даследаванняў, але і правесці сумоўе з творчымі работнікамі, з тымі, хто працуе ў тэатры і кіно, у галіне жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у літаратуры.
Удзельнікаў і гасцей кангрэса чакае вялікая навукова-культурная праграма. Па выніках працы форуму пабачыць свет зборнік матэрыялаў.