https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС Беларусі 9-10 мая будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы


Аб гэтым заявіў 5 мая начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Дзмітрый Кур`ян.
"Для выканання ўскладзеных на МУС задач ужо рэалізуецца комплекс арганізацыйных, аператыўных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне належнага правапарадку ў краіне і грамадскай бяспекі.

Асабовы склад органаў унутраных спраў з 9.00 9 мая да 21.00 10 мая будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Усе месцы правядзення святочных мерапрыемстваў будуць узяты пад кантроль, у найбольш мнагалюдных з іх пры правядзенні масавых мерапрыемстваў будзе арганізаваны кантрольна-прапускны рэжым", - сказаў Дзмітрый Кур`ян.

Асноўныя святочныя мерапрыемствы ў Мінску пройдуць у раёне плошчы Перамогі. У сувязі з гэтым да месца іх правядзення будзе арганізаваны прапускны рэжым, арганізуюць работу 79 кантрольна-прапускных пунктаў.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Рудэнкі, для забеспячэння бяспекі дарожнага руху будуць устаноўлены пэўныя абмежаванні. У прыватнасці, з 6.30 9 мая да заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў будзе абмяжоўвацца рух па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да вуліцы Сурганава, а таксама па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Першамайскай, па вуліцы Захарава ад вуліцы Першамайскай да плошчы Перамогі і па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі.

На час правядзення мерапрыемстваў таксама будзе арганізаваны аб`езд грамадскім транспартам закрытага ўчастка. Вячэрнія мерапрыемствы ў Мінску будуць праходзіць да 22.00, на заканчэнне свята запланаваны салют. МУС заклікае грамадзян з разуменнем паставіцца да мер, што ўводзяцца органамі ўнутраных спраў, забяспечыць выкананне ўстаноўленага парадку правядзення масавага мерапрыемства і не дапускаць парушэння дзеючага заканадаўства.

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:739
 
Ключевые слова:
День Победы Гражданская безопасность Праздничный салют МВД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме