https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі фестываль-конкурс "Этна Стыль" пройдзе 21-23 красавіка


Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра "Нацыянальная школа прыгажосці", "Міс Беларусь-2008" Вольга Хіжынкова.
Удзел у фестывалі прымуць дызайнеры, мастакі-мадэльеры, якія прадстаўляюць арганізацыі, кампаніі, прафесійныя, аматарскія аб`яднанні і сябе асабіста, а таксама фотамастакі, майстры з галіны мастацтваў і рамёстваў і тыя, хто выкарыстоўваюць у сваёй творчасці этнічныя матывы. На гэты момант заяўкі падалі амаль 20 удзельнікаў. Плануецца, што свае работы прэзентуюць прадстаўнікі Расіі і Украіны. Прыём заявак прадаўжаецца да 11 красавіка.

Пераможцаў вызначаць у намінацыях: "Майстар", "Творчы пачын", "Этна эксперымент", "Этна-фота-арт". Работы будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць трактоўкі нацыянальных матываў, адпаведнасць вобраза заяўленай намінацыі, цэласнасць мастацкага вобраза, тэхналагічная чысціня выканання вырабаў, арыгінальныя прыёмы дэманстрацыі адзення (стылістыка паказу).

Запланаваны "Этна кірмаш", які прадаставіць магчымасць усім гасцям фестывалю пазнаёміцца з дызайнерамі, прымераць і набыць мадэлі з іх калекцый, зрабіць заказ.

Мінскі фестываль-конкурс праводзіцца ў мэтах захавання, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры і мастацтва, далучэння да іх шырокіх слаёў насельніцтва, падтрымкі і павышэння прафесійнага майстэрства творчых спецыялістаў, павышэння творчай актыўнасці моладзі, развіцця і ўмацавання міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

Арганізатар праекта - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ДУА "Цэнтр "Нацыянальная школа прыгажосці" пры падтрымцы Міністэрства культуры і Міністэрства гандлю Беларусі.


6 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:990
 
Ключевые слова:
Мінск Этно-фестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме