https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часопісу «Алеся» — 100 гадоў!


Першы нумар часопіса пад назвай «Беларуская работніца і сялянка» выйшаў у свет у лістападзе 1924 года. З таго часу выданне некалькі разоў мяняла назву, але ўжо цягам стагоддзя не мяняецца яго асноўны прынцып — быць часопісам для сучасніц і пра сучасніц.
З векавым юбілеем часопіс «Алеся» павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «Ад першага нумара і па сёння „Алеся“ з’яўляецца сапраўдным летапісам жыцця, добрым суразмоўцам і верным сябрам для розных пакаленняў беларусак. Талент і прафесіяналізм каманды аднадумцаў, уменне адлюстроўваць прыгажосць і глыбіню жаночай натуры, зазірнуць у таямнічы свет жаночага шчасця на працягу гадоў высокі давер да часопіса», — гаворыцца ў віншаванні.

«Упэўнены, што яркія ідэі, новыя цікавыя праекты і ў далейшым дапамогуць калектыву працягваць слаўныя традыцыі папярэднікаў, садзейнічаць актыўнасці і павышэнню ролі жанчын у грамадстве, умацаванню інстытута сям’і, выхаванню патрыятызму і прапагандзе нацыянальных духоўных каштоўнасцей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву выдання моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага натхнення і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

Звязда, 26 снежня 2024
 
Дата публикации:26.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5
 
Ключевые слова:
СМИ Работніца і сялянка Алеся Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме